Вячаслаў Дзіянаў: Планую прасіць палітычны прытулак

На 21 верасня ў Беларусі запланаваная чарговая "маўклівая" акцыя, арганізаваная праз сацыяльныя сеткі. З гэтай нагоды Еўрарадыё паразмаўляла з адміністратарам суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" Вячаславам Дзіянавым.

Еўрарадыё: Фармат акцыі мяняецца ці ўсё застаецца нязменным?
110906 DzijanauS.mp3
Вячаслаў Дзіянаў: “Інфармацыя пра акцыю з’явіцца ў хуткім часе ў суполцы. Фармат ужо распрацаваны, але ў той жа час распрацоўваецца і аб’явіць пра яго мы зможам тады, калі ён з’явіцца ў нашай групе”.

Еўрарадыё: Чаму вы абралі менавіта гэтую дату — 21 верасня? Ці вы ўлічвалі тое, што 15 верасня курс валют збіраюцца адпускаць, што людзі адчуюць падаражэнне "камуналкі" і праезду?

Вячаслаў Дзіянаў: “Канешне, мы ўлічвалі гэта. Спачатку мы планавалі правесці акцыю 14 верасня, але, улічваючы тое, што дастаткова мала часу да акцыі, што 15-га чысла будзе падаражэнне і да 21-га магчымыя дадатковыя падаражэнні і сітуацыя ў краіне пагоршыцца, таму вырашылі перанесці акцыю на 21-е”.

Еўрарадыё: Вы знаёміліся з прапановай палітвязня Міколы Статкевіча, які заклікаў адмовіцца ад "маўклівых" акцыяў на карысць новай акцыі — публічнага ўжывання пэўных беларускіх словаў?

Вячаслаў Дзіянаў: “Вельмі складана ўявіць, як будзе выглядаць фармат. Калі ўявіць фармат, што людзі збіраюцца ў нейкай кропцы і размаўляюць па-беларуску, то мы можам узгадаць самі акцыі, калі незалежна ад таго, што людзі рабілі — пляскалі ў ладкі ці маўчалі, то ўсё роўна былі затрыманні. На жаль, Мікола Статкевіч па аб’ектыўных прычынах не можа сказаць, як ён бачыць гэты фармат”.

Еўрарадыё: У карыстальнікаў інтэрнэта часта ўзнікае пытанне, за што жыве зараз Дзіянаў, калі яго выключылі з праграмы Каліноўскага. Што вы можаце на гэтае пытанне адказаць?

Вячаслаў Дзіянаў: “У мяне былі пэўныя прапановы камерцыйнага кшталту. Я кансультую некаторых прадпрымальнікаў па пытаннях прасоўвання іх тавараў у сацыяльных сетках. Проста кансультацыі. Гэтага дастаткова для мінімальнага майго існавання. Я планую браць палітычны прытулак. Бо, на жаль, на візе ўвесь час знаходзіцца нельга, а пасля апошніх рэпартажаў на беларускім тэлебачанні ўсё зразумела — мэты і намеры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі