Салата. Шмат. Аддам дарма. Якой ежай дзеляцца беларусы пасля святаў
Пірог
Беларусы пасля святаў дзеляцца ежай у спецыялізаваных групах у сацсетках. Гэтая прагрэсіўная практыка называецца фудшерынгам. Прасцей: калі вы не паспяваеце з'есці прадукты да заканчэння тэрміну прыдатнасці, вы дзяліцеся імі.
Мы паглядзелі, чым дзеляцца беларусы ў некаторых папулярных групах фудшэрынга ў сацсетках.
Напрыклад, аддаюць цукеркі з навагодніх падарункаў. Уладальніка падарунка не задаволіў склад некаторых цукерак, але жадаючыя "выратаваць" прысмакі ад смеццевага кошыка знайшліся літаральна цягам некалькіх хвілін.
А яшчэ ў групе з'явілася паведамленне, па чытанні якога ўсе "самі ўсё разумеюць": "Салаты, шмат, аддам".
На самай справе гэта не адзіная аб'ява, у якой прасілі дапамагчы даесці салаты. Звычайна жадаючыя падзяліцца публікуюць фота, склад інгрэдыентаў і дату, калі салацік быў прыгатаваны. Але варта мець на ўвазе, што чужыя салаты вы забіраеце на свой страх і рызыку (і спадзявацца на добрасумленнасць кухараў).
Аддавалі беларусы адзін аднаму пасля святаў і лішнія галубцы, і адбіўныя, і тварожныя запяканкі, і хатняе імбірнае печыва, і кавалкі торта, якія не ўдалося адолець у святы.
Бытавыя страты прадуктаў харчавання — глабальная праблема велізарных маштабаў. У ЗША, напрыклад, амаль палова харчовых адходаў паступае з кухняў звычайных дамоў. І прычыны гэтых страт вельмі трывіяльныя: людзі "губляюць" прадукты ў халадзільніках, забываюць пра іх і не паспяваюць з'есці да заканчэння тэрміну прыдатнасці. А часам праблема ў імпульсіўных пакупках — калі вы бераце з паліцы крамы тое, што на самой справе не збіраецеся есці. Гэта і неэкалагічна, і нямодна.
А вось фудшеринг — і экалагічна, і модна! Спадзяемся, цяпер вы ведаеце, што рабіць з усімі вашымі салатамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.