"Востраў не прадаецца": што ў Грэнландыі думаюць пра Трампа?

Гренландыя

Гренландыя / Lucas Jackson/Reuters

Грэнландыя не прадаецца, кажа журналістам 73-гадовы Каалірак Рынгстэд, царкоўны старэйшына ў адным з грэнландскіх населеных пунктаў. Пасля таго, як Дональд Трамп адмовіўся выключыць магчымасць захопу Грэнландыі сілай, журналісты ВВС адправіліся на гэты самы вялікі ў свеце востраў, каб пагаварыць з мясцовымі жыхарамі.

Журналісты пабывалі на ферме Ангуцімарыка Хансена, які разводзіць авечак, а таксама палюе на цюленяў і трусоў. Увесь зімовы корм для авечак даводзіцца імпартаваць з Даніі, якой належыць востраў. У доме Хансена вісяць паляўнічыя стрэльбы, і ён жартуе, што гэта "на выпадак ўварвання".

"Ніколі мы не прададзім Грэнландыю, — адказвае мужчына на пытанне журналістаў. — Трамп — гэта не ЗША. Мы можам працаваць з народам ЗША".

Рэдактар мясцовай газеты Sermitsiaq Маасана Эгедэ прызнае, што яго занепакоілі словы Трампа, але ён хоча паназіраць, ці будзе рэальнасць адпавядаць рыторыцы.

Прэм'ер-міністр вострава Мутэ Эгедэ падчас прэс-канферэнцыі сказаў: "Мы не хочам быць датчанамі, мы не хочам быць амерыканцамі, мы хочам быць грэнландцамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі