Сайт Charter97.org блакуюць і ў Расіі

Сайт Charter97.org блакуюць і ў Расіі

У Расіі пачалі блакаваць беларускі апазіцыйны сайт Charter97.org ("Хартыя'97"). Пра гэта паведамляецца на самім беларускім рэсурсе

У чытача сайта Алега Савіна з Калінінграда ўзніклі праблемы з доступам да "Хартыі'97". Ён звярнуўся ў Раскамнагляд з просьбай патлумачыць прычыну гэтых праблемаў. 

Яму прыйшоў адказ з упраўлення Федэральнай службы па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый па Калінінградскай вобласці РФ. У дакуменце гаворыцца, што гэты сайт унесены ў спіс сайтаў, распаўсюд якіх у Расійскай Федэрацыі забаронены. У "чорны спіс" Charter97.org трапіў паводле патрабавання Генпракуратуры Расіі ад 16 красавіка 2018 года.

Нагадаем, што з 24 студзеня сайт Charter97.org блакуецца ў Беларусі згодна з рашэннем Мінінфармацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі