Што рабіць з коштамі на камуналку? Адказы кандыдатаў

Што рабіць з коштамі на камуналку? Адказы кандыдатаў

Павышаць кошты паслуг альбо не? Як рэфармаваць сістэму і ці трэба гэта рабіць?

 

Таццяна Караткевіч, жыве ў кватэры плошчай 62 квадраты:

“Ёсць ідэя, якая дазволіць зрабіць гэтыя паслугі больш якаснымі і даступнымі. Трэба падтрымаць прыватную ініцыятыву. Стварыць канкурэнцыю ў сферы гэтых паслуг. Сёння ж усё дзяржаўнае, ЖЭСы гэтыя. Яны абавязаныя аказваць паслугі жыхарам заканадаўча. Яны манапалісты. Праз тое, што існуе гэтая манаполія, няма альтэрнатывы, канкурэнцыі. І шмат незадаволеных людзей”.

 

Мікалай Улаховіч, жыве ў кватэры плошчай 148 квадратных метраў:

“Трэба разабрацца са сваімі ЖРЭА, ЖЭСамі і гэтак далей. Большасць насельніцтва не зможа цалкам аплачваць усе затраты, якія ідуць на ЖКГ. Не зможа. І таму, натуральна, трэба пакідаць субсідаванне. Але скарачаць яго трэба. І для гэтага неабходная разумная рэформа. А не гэтыя — незразумела, якія. Каторыя незразумела як робяцца. І незразумела, кім. Тыя, у каго можна было хаця б нечаму навучыцца — іх даўно ўжо няма. А тыя, хто цяпер рэфармуе, у некаторых па 8 гадоў працоўнага стажу. Такія людзі на пасадзе намесніка міністра. І не проста, а першага намесніка міністра”.

 

Сяргей Гайдукевіч, жыве ў доме за Мінскам плошчай 155 квадратных метраў:

“Павінна быць кіруючая кампанія. Дамы павінны быць арганізаванымі. Вось прыкінь — Еўропа. Прыклад. Ці то Аўстрыя, ці то Германія. Там жа паўсюль у дварах усё прыбрана. Там няма такіх пытанняў увогуле. Так, ёсць нейкія там кошты. За ўсё гэта плаціцца калектыўна. Але калі плаціцца калектыўна і ўсе ведаюць, за што, тады не прыйдзе слесар круціць у цябе там гэты болт і глядзець на цябе вачыма “вось гэта ёсць, вось гэтага няма, гэта заўтра зробім, а паслязаўтра нас толькі трое — будуць рабіць гэта ўсё”.

 

Аляксандр Лукашэнка, жыве ў рэзідэнцыі кіраўніка краіны ў Драздах, плошча не вядомая:

“Мы вельмі шмат гаварылі і дакладна так, вельмі сур'ёзна вывучылі сітуацыю ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Гэта тое, на што вельмі востра рэагавалі нашы людзі. Была створаная група на чале з Якабсонам (кіраўнік Камітэта дзяржкантролю). Яна вельмі сур'ёзна прааналізавала тэндэнцыі ЖКГ, і тады мы дамовіліся, што мы пачнём з Мінска, тут больш за ўсё праблем, больш за ўсё людзей. І як прыклад, адпрацуем на Мінску гэтую рэформу жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Калі мы не можам сёння павысіць зарплату, вы не павышайце. Але вы не забірайце іншай рукой з кішэні народа грошы, гэта значыць, не павышайце цэны на ЖКГ (там, дзе можам кантраляваць), на энергетыку там, цяпло, святло і гэтак далей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі