“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава распавяла пра базу перспектыўнай моладзі для працы ў дзяржорганах. Гэта не першая спроба амаладзіць беларускіх чыноўнікаў: улады казалі пра такія планы яшчэ 10 гадоў таму.

Але дагэтуль ва ўсіх галінах улады можна знайсці чыноўнікаў-пенсіянераў. Еўрарадыё склала ўласны топ самых старых і самых маладых беларускіх дзяржслужбоўцаў.

Топ старых

Міністр

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Уладзімір Вашчанка, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Нарадзіўся ў 1958 годзе (60 гадоў).

У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. Да таго, як стаць міністрам, ён паспеў папрацаваць зборшчыкам на тарарамонтным заводзе "Белтара", заточнікам на "Строммашыне", малодшым інспектарам пажарнага нагляду, начальнікам варты, намеснікам начальніка і, нарэшце, начальнікам ваенізаванай пажарнай часткі ў Магілёве. Быў начальнікам Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС. У 2002 годзе скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС. Міністр па надзвычайных сітуацыях з 29 снежня 2010 года.

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Чыноўнік вышэйшага рангу

Валянцін Сукала, старшыня Вярхоўнага суда

Нарадзіўся ў 1942 годзе (76 гадоў).

Сапраўдны старажыл. У беларускай юстыцыі з 1968 года. Паспеў пабываць міністрам яшчэ ў БССР. Пасля 1991 года і абвяшчэння незалежнасці Беларусі Валянцін Сукала прымаў непасрэдны ўдзел у фарміраванні нацыянальнай судовай сістэмы і правядзенні рэформ органаў судовай улады. Са студзеня 1997 года працуе на пасадзе Старшыні Вярхоўнага суда Беларусі.

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Дэпутат

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў

Нарадзіўся ў 1949 годзе (69 гадоў).

У 1968 годзе скончыў сельгастэхнікум і працаваў аграномам калгаса "Перамога сацыялізму" ў Віцебскай вобласці. Пасля пайшоў па партыйнай лініі: займаў шэраг адміністрацыйных пасад у Лёзненскім і Верхнядзвінскім райкамах КПБ. Быў дэпутатам Вярхоўнага савета XII склікання, потым старшынёй Віцебскага аблвыканкама, сябрам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. 27 кастрычніка 2008 года быў упершыню абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. На дадзены момант займае пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў трэці раз запар.

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Кіраўнік вобласці

Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама

Нарадзіўся ў 1953 годзе (65 гадоў).

У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1991 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працаваў на Магілёўскім аўтамабільным заводзе. Па кар’ернай лесвіцы ўздымаўся ў Магілёўскім аблвыканкаме. З 2012 па 2016 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама з лістапада 2013 года.

Топ маладых

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Міністр

Дзмітрый Круты, Міністэрства эканомікі

Нарадзіўся ў 1981 годзе (37 гадоў).

Дзмітры Круты скончыў БДТУ, пасля працаваў на кафедры. Пасля аспірантуры ўладкаваўся ў Міністэрства лясной гаспадаркі. У 2006 годзе перайшоў на працу ў Мінэканомікі ва ўпраўленне, якое адказвае за лясны комплекс Беларусі. У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання. На працягу трох гадоў, з 2014 па 2017, быў намеснікам міністра эканомікі, пасля — першым намеснікам. Міністэрскае крэсла заняў 18 жніўня 2018 года.

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Намеснік міністра

Аляксандр Яцко, Міністэрства культуры.

Нарадзіўся ў 1984 годзе (34 гады).

У 2005 годзе скончыў БНТУ і пачаў працаваць майстрам на ААТ "МАПІД". Потым працаваў там прарабам і начальнікам вытворчага аддзела. У 2008 годзе перайшоў у Камітэт дзяржаўнага кантролю. Прызначаны намеснікам міністра культуры з 11 верасня 2013 года — тады Яцко яшчэ не было нават 30 гадоў.

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Дэпутат

Насамрэч, такіх два. Дэпутаты Аляксандр Багдановіч і Павел Ждановіч нарадзіліся ў адзін і той жа дзень — 29 красавіка 1982 года. Сёння ім па 36 гадоў.

Аляксандр Багдановіч — беларускі спартсмен, канаіст, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 года. Пасля заканчэння ўніверсітэта фізкультуры працаваў спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ, а таксама трэнерам спартыўнай каманды ўнутраных войск МУС.

Павел Ждановіч — гісторык. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам гісторыі ў гомельскай школе. Пасля быў дырэктарам Гомельскага абласнога музея ваеннай славы.

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Кіраўнік вобласці

Уладзімір Дворнік, старшыня Гомельскага аблвыканкама

Нарадзіўся ў 1963 годзе (55 гадоў).

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. На шляху да старшынёўскага крэсла паспеў папрацаваць трактарыстам, галоўным ветэрынарным доктарам і намеснікам старшыні калгаса, галоўным ветэрынарным доктарам Мазырскага раёна, дырэктарам саўгаса, старшынёй Мазырскага райвыканкама. Абіраўся членам Савета Рэспублікі трэцяга і чацвёртага скліканняў, а таксама дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з 29 снежня 2010 года.

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Кіраўнік раёна Мінска

Дзмітрый Пятруша, кіраўнік Цэнтральнага раёна

Нарадзіўся ў 1983 годзе (35 гадоў).

У 2006 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і пачаў працаваць майстрам службы эксплуатацыі газавай гаспадаркі ў Віцебску. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання. З ліпеня 2016-га па чэрвень 2018-га працаваў намеснікам гендырэктара ў "Белпалівагазе". З 28 чэрвеня 2018 года — кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.

“Старым тут не месца”. Топ самых старых і маладых беларускіх чыноўнікаў

Старшыня райвыканкама

Міхаіл Кісялевіч, Лепельскі раён

Нарадзіўся ў 1988 годзе (30 гадоў).

Ачоліў раён у верасні 2018 года. А да таго працаваў намеснікам старшыні і начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ў тым жа Лепельскім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі