Траціна беларусаў, якія працуюць у Расіі, хочуць застацца там назаўсёды
Траціна беларусаў, якія працуюць у Расіі, хочуць застацца там назаўсёды. Яшчэ траціна хоча ўвесь час ездзіць паміж Расіяй, працуючы там, і сваёй краінай, адпачываючы ад працы.
Інакш кажучы, беларусы звыкліся з думкай, што, каб зарабляць нармальныя грошы, трэба ўвесь час ездзіць у Расію. Пра гэта са спасылкай на сацыялагічнае апытанне, праведзенае Навукова-даследчым універсітэтам “Вышэйшая школа эканомікі”, паведамляе “Коммерсантъ”.
Крыніца: НДУ ВШЭ.
Толькі 11,5% з 97,7 тысячы беларусаў, якія афіцыйна працуюць у Расіі, гатовыя, зарабіўшы грошай, вярнуцца на радзіму і больш не падпрацоўваць за ўсходняй мяжой Беларусі.