У аэрапорце "Мінск" затрымалі кіраўніка міжнароднай групы кантрабандыстаў
Увечары 28 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" праваахоўнікі затрымалі грамадзяніна Літвы, абвешчанага ў вышук па літніі Інтэрпола, перадае прэс-служба МУС. Па словах начальніка Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Беларусі Аляксандра Пятрана, на радзіме мужчыну шукалі за кантрабанду.
Літоўскае бюро Інтэрполу паведамляе, што мужчына кіраваў арганізаванай злачыннай групай. куды ўваходзілі грамадзяне Беларусі, Латвіі ды Расіі. Група кантрабандай перапраўляла беларускія цыгарэты праз Расію і Латвію ў краіны Еўрасаюза. Кантрабандысты выкарыстоўвалі для сваёй дзейнасці як наземны, так і марскі транспарт.
Напрыклад, у лістападзе 2015 года кантрабандысты перасправілі ў Вялікабрытанію 1 118 320 пачкаў цыгарэт з Беларусі без акцызных марак ЕС. У снежні таго ж года яны спрабавалі даставіць у Вялікабрытанію яшчэ 158 400 пачкаў цыгарэт, аднак грузавы аўтамабіль з кантрабандай затрымала паліцыя Коўна.
Цяпер вырашаецца пытанне аб змяшчэнні затрыманага пад часовы арышт, пакуль ад праваахоўных органаў Літвы прыйдзе просьба аб выдачы.