У амбасадзе Беларусі ў Варшаве выбаршчыкаў частуюць дранікамі (фотафакт)

У амбасадзе Беларусі ў Варшаве выбаршчыкаў частуюць дранікамі (фотафакт)

Беларуска Алена, якая жыве ў Варшаве, сёння прыйшла прагаласаваць на выбарчы ўчастак у беларускай амбасадзе ў Польшчы. Па яе словах, для выбаршчыкаў тут зладзілі сапраўднае свята.

“Пайшла сабе прагаласаваць у беларускую амбасаду, а там сапраўднае свята. Драніцы, грыль, лідскі квас. Мням. Латок з традыцыйнымі вырабамі і музыка хапаюць за сэрца! Усё што душа пажадае”, — распавяла Алена.

Буфеты звычайна адчыняюць на большасці ўчастках для галасавання і ў самой Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі