У Беларусь адкрыліся тры новыя авіярэйсы з Ірака

У Беларусь адкрыліся тры новыя авіярэйсы з Ірака

У Мінск пачалі ажыццяўляцца тры новыя авіярэйсы з гарадоў Ірака — Сулейманіі, Басры і Эрбіля. У гэтых гарадах жыве ад 700 тысяч да 1,3 мільёна чалавек. Інфармацыя пра новыя рэйсы з'явілася ў сезонным раскладзе Нацыянальнага аэрапорта.

Арганізатарам рэйсаў выступае іракская нацыянальная авіякампанія Iraqi Airways. Першы самалёт з Сулейманіі прыляціць ужо сёння, 2 жніўня. 

Акрамя таго, з Багдада ў Мінск возяць пасажыраў авіякампаніі Iraqi Airways (чатыры разы на тыдзень) і FlyBaghdad (двойчы на тыдзень).

Мяркуецца, што менавіта пасажыры іракскіх рэйсаў складаюць большасць нелегалных мігрантаў, якіх ловяць на мяжы літоўскія памежнікі. Ад пачатку года яны затрымалі ўжо больш за 3000 чалавек. 

Аляксандр Лукашэнка напрыканцы траўня казаў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў — гэта быў яго адказ на эканамічныя санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам супраць беларускага кіраўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі