Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі склаў 0,4%

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі склаў 0,4%

На 1 верасня ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі складае 0,4%, як і месяц таму. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. У параўнанні з 1 верасня 2017 года паказчык зарэгістраванага беспрацоўя знізіўся на 0,3%. 

У Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях беспрацоўе складае 0,5%; у Гродзенскай вобласці — 0,4%; у Мінскай вобласці — 0,3%; у Мінску — 0,1%. Агулам беспрацоўнымі зарэгістраваныя 16,3 тысячы чалавек — гэта на 45,2% менш, чым год таму.

У студзені-жніўні 2018 года па дапамогу ў пошуках працы на біржы звярнуліся 143,3 тысячы чалавек. Беспрацоўнымі былі зарэгістраваныя 80,6 тысячы з іх. За гэты перыяд службы занятасці дапамаглі ўладкавацца на пастаянную працу 107,8 тысячы чалавек (75,2% ад тых, хто звярнуўся па дапамогу ў працаўладкаванні), з іх 59,4 тысячы беспрацоўных. На навучанне ьыоі накіраваныя 4,6 тысячы чалавек, у аплатных грамадскіх работах узялі ўдзел 26,7 тысячы. А 108 сем'яў беспрацоўных былі пераселеныя на новае месца жыхарства і працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі