Якія сюрпрызы прыхаваныя ў абноўленым Працоўным кодэксе?
23 ліпеня кіраўнік Беларусі падпісаў закон аб зменах у Працоўны кодэкс. Сярод новаўвядзенняў: наймальнікам дазволілі часова пераводзіць работнікаў на іншую працу, у тым ліку да іншага наймальніка. Працадаўцаў абавязалі даваць мужчынам кароткачасовы неаплатны адпачынак пры нараджэнні дзіцяці – да 14 дзён.
Пра каго найперш думалі аўтары змен Працоўнага кодэкса – пра наймальнікаў ці пра шараговых работнікаў? Якія непрыемныя сюрпрызы прыхаваныя сярод змен? Ці могуць работнікі адстаяць свае правы ў выпадку іх парушэння і якім чынам?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.