Сярэдні заробак беларусаў ў верасні зменшыўся амаль на 200 тысяч рублёў
Альбо на 3,1%. Цяпер ён складае 5,374 млн рублёў, інфармуе Белстат.
Нагадаем, у жніўні беларусы зараблялі ў сярэднім 5,5 млн рублёў.
Вось як пракаментавалі Еўрарадыё змяншэнне заробкаў у Нацыянальным статыстычным камітэце:
"Мы не можам дакладна сказаць, з-за чаго зменшыліся заробкі беларусаў, бо атрымліваем толькі лічбы, але сярэдні заробак лічыцца з ўлікам адпускных, таму хутчэй за ўсё ў жніўні ўлічваліся адпускныя грошы".
Паводле статыстычных дадзеных, найбольш зарабляюць мінчукі — іх сярэдні заробак складае за верасень 6,9 млн рублёў, а таксама жыхары Мінскай вобласці — у іх заробак меншы на 1,6 млн. А самыя "бедныя" жыхары Брэсцкай вобласці, іх заробак складае 4,7 мільёнаў рублёў.
3,5 млн атрымліваюць настаўнікі — іх сярэдні заробак адстае ад заробкаў дактароў (3,9 млн рублёў) і сельскай гаспадаркі (4,1 млн). Найбольшыя заробкі ў транспартнікаў (паветраны транспарт) — 11 мільёнаў і фінансістаў — 8 мільёнаў.
Фота — minsknews.by