12 палякаў і галандзец знішчалі агароджу на польска-беларускай мяжы

12 палякаў і галандзец знішчалі агароджу на польска-беларускай мяжы

Польскія памежнікі затрымалі 13 чалавек, якія знішчалі агароджу на польска-беларускай мяжы. Прычым у групоўку ўваходзіла 12 палякаў і адзін галандзец. Вядуцца следчыя дзеянні, затрыманым будуць прад'яўленыя абвінавачванні.

Сярод затрыманых, пішуць памежнікі, “Барташ К.”. СМІ мяркуюць, што гаворка ідзе пра сустаршыню фонду "Адкрыты дыялог" Барташа Крамека. У сярэдзіне 2021 года ён быў узяты пад варту па падазрэнні ў адмыванні грошай. Фонд, якім Крамек кіруе разам з жонкай Людмілай Казлоўскай, у прэсе абвінавачвалі ў падрыхтоўцы "польскага майдана".

Кіраўнік польскага МУС назваў сітуацыю "абсалютна недапушчальнай". Па словах Марыюша Каміньскага, вінаватыя ў пашкоджанні дроту панясуць крымінальную адказнасць.

"Мы будзем рэагаваць на падобныя дзеянні з поўнай рашучасцю", — заявіў Каміньскі.

Раней Польшча заявіла пра ўзвядзенне сцяны на мяжы з Беларуссю вышынёй у 2,5 метра — каб абараніць сябе ад наплыву нерэгулярных мігрантаў з тэрыторыі нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі