8 мігрантаў, якія трапілі ў Літву праз Беларусь, вярнуліся на радзіму

8 мігрантаў, якія трапілі ў Літву праз Беларусь, вярнуліся на радзіму

8 незадакументаваных мігрантаў, якія трапілі ў Літву праз Беларусь, вярнуліся на радзіму. Яшчэ каля 30 чалавек таксама выказалі жаданне вярнуцца дадому. Літоўскі ўрад аплаціць іх транспартныя выдаткі і выдасць дадатковыя 300 еўра, распавяла дырэктарка Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ.

Чыноўніца мяркуе, што колькасць людзей, якія будуць вяртацца на радзіму, павялічыцца.

"Мы толькі нядаўна пачалі інфармаваць аб такой магчымасці. На самой справе яны даведаліся пра гэта некалькі тыдняў ці тыдзень таму. Не варта чакаць, што ўсе яны адразу прымуць і выкарыстаюць гэтую інфармацыю. Для пачатку, я думаю, што гэта добрая лічба", — сказала Эвеліна Гудзінскайтэ пра тых, хто вырашыў вярнуцца.

На дадзены момант амаль 2000 чалавек папрасілі палітычнага прытулку. Але, на думку Гудзінскайтэ, задаволеных хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку не будзе шмат.

З пачатку года нелегальна ў Літву ўехалі каля 4,1 тысячы чалавек. Вільня абвінавачвае беларускі рэжым у арганізацыі міграцыйных патокаў і называе гэта гібрыднай агрэсіяй. У Літве ўведзена надзвычайнае становішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі