Актывісты пікетавалі амбасаду Расіі ў Празе
Яны выказвалі сваю нязгоду з палітыкай Расіі ў дачыненні Украіны.
Увечары 1 сакавіка адбылося пікетаванне Амбасады Расіі ў Празе. Некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі пераважна ўкраінцы, а таксама чэхі, беларусі, рускія, немцы, выказалі сваё незадавальненне палітыкай Масквы.
Людзі трымалі ў руках плакаты супраць агрэсіі Расіі і ўкраінскія сцягі. Галоўным заклікам быў "Не — вайне". Адзін з прысутных выказаў падтрымку пісьменніку Сяргею Жадану, збітаму ў Харкаве: "Жадан, я з табой. Якая ў цябе група крыві?".