Амерыканскі журналіст наўпрост спытаў у Уладзіміра Пуціна, ці не забойца ён
Уладзімір Пуцін / Reuters
У прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна спыталі, ці не забойца ён. Пытанне было зададзены ў твар. Яго агучыў журналіст тэлеканала NBC Кейра Сіманс падчас вялікага інтэрв'ю, прымеркаванага да будучай сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Яна павінна адбыцца на наступным тыдні.
Пуцін сышоў ад прамога адказу. "Я прывык за час сваёй працы да нападаў з розных бакоў, рознай якасці і вастрыні. Мяне гэта не здзіўляе", — сказаў ён.
Па словах Пуціна, палітыкі на міжнароднай арэне адзін аднаму "не жаніх і нявеста", а партнёры і супернікі, таму ён прывык да выпадаў у свой адрас.
Журналіст NBC застаўся не задаволены адказам і зрабіў яшчэ адну спробу. Ён пачаў пералічваць прозвішчы людзей — узгадаў, у прыватнасці, журналістку Ганну Паліткоўскую, атручанага Аляксандра Літвіненку, Барыса Нямцова і іншых.
Пуцін сказаў, што не хоча быць грубым, але вымушаны параўнаць настойлівасць журналіста са "слоўным расстройствам".
"Вы згадалі многіх людзей, якія сапраўды пацярпелі і загінулі ў розныя моманты часу па розных прычынах ад рук розных людзей", — сказаў расійскі прэзідэнт.
Раней у інтэрв'ю ABC News прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адказаў сцвярджальна на пытанне журналіста, ці лічыць ён Уладзіміра Пуціна забойцам. У адказ Пуцін тады сказаў: "хто як абзываецца, той сам так называецца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.