Апазіцыя рыхтуе вялікі сход — верагодна, у дзень рэгістрацыі кандыдатаў

Апазіцыя рыхтуе вялікі сход — верагодна, у дзень рэгістрацыі кандыдатаў

28 жніўня Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька і Павел Севярынец правялі сумесную прэс-канферэнцыю, дзе заяўляюць пра неабходнасць не дапусціць прызнання прэзідэнцкіх выбараў Захадам. Усе ўдзельнікі прэс-канферэнцыі запэўніваюць, што стратэгія дзеянняў будзе распрацаваная бліжэйшым часам.

7 верасня Анатоль Лябедзька распавядае Еўрарадыё, што нават падрыхтаваны праект супольнай заявы:

Лябедзька: “У бліжэйшы час, хутчэй за ўсё на гэтым тыдні, мы плануем правесці круглы стол. Цяпер узгадняем колькасць удзельнікаў, там проста будзе вялікая колькасць. На круглым стале мы абмяркуем сітуацыю і нашыя супольныя дзеянні. Ужо падрыхтаваны праект супольнай заявы з ацэнкай палітычнай сітуацыі ў сувязі з тым, што няма свабодных і сумленных выбараў”.

Апазіцыя рыхтуе вялікі сход — верагодна, у дзень рэгістрацыі кандыдатаў

У бліжэйшы час, хутчэй за ўсё на гэтым тыдні, мы плануем правесці круглы стол. Цяпер узгадняем колькасць удзельнікаў, там проста будзе вялікая колькасць. На круглым стале мы абмяркуем сітуацыю і нашыя супольныя дзеянні. Ужо падрыхтаваны праект супольнай заявы з ацэнкай палітычнай сітуацыі ў сувязі з тым, што няма свабодных і сумленных выбараў

Лябедзька

Па словах лідара АГП, круглы стол хутчэй за ўсё пройдзе ў чацвер 10 жніўня. На гэты ж дзень прызначаная працэдура рэгістрацыі кандыдатаў.

Запрашэнне на ўдзел у круглым стале апазіцыі, па словах Лябедзькі, атрымалі ўсе “больш-менш жывыя і існуючыя палітычныя арганізацыі і структуры”. Уключна з Сяргеем Калякіным, Аляксандрам Мілінкевічам і Вольгай Карач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі