Авіякампанія Iraqi Airways на тыдзень адмяніла рэйсы ў Беларусь

Авіякампанія Iraqi Airways на тыдзень адмяніла рэйсы ў Беларусь

На бліжэйшы тыдзень авіякампанія Iraqi Airways адмяняе рэйсы ў Беларусь, Пра гэта авіякампанія паведаміла ў сваіх сацсетках.

"Пачынаючы з 5 жніўня, авіязносіны спыняюцца на адзін тыдзень. На працягу гэтага перыяду пасажыры могуць змяніць даты браніравання альбо аформіць вяртанне білетаў без штрафаў", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Таксама стала вядома, што прынамсі некаторыя рэйсы адмяняе і яшчэ адна іракская авіякампанія — FlyBaghdad.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі