Беларусь не атрымала доступу да кіравання Антарктыкай. Пытанні да даследаванняў

Навуковы свет сумняецца ў якасці беларускіх навуковых даследаванняў

Навуковы свет сумняецца ў якасці беларускіх навуковых даследаванняў / БЕЛТА

Беларусь працягвае дабівацца кансультацыйнага статусу ў межах Дамовы аб Антарктыцы. Гэта дало б краіне магчымасць удзельнічаць у кіраванні самым паўднёвым кантынентам і ўплываць на міжнародныя рашэнні, звязаныя з гэтым рэгіёнам. Аднак, нягледзячы на падачу заяўкі яшчэ ў 2019 годзе і наяўнасць уласнай станцыі "Гара Вячэрняя" ў Антарктыцы, сусветная супольнасць не спяшаецца прысвойваць такі статус Беларусі. Пра гэта паведамляецца ў публікацыі The Polar Journal.

Спачатку працэс прыняцця адцягваўся з-за пандэміі COVID-19. Потым яго ўскладніла палітычная сітуацыя ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе, інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair у 2021 годзе з Раманам Пратасевічам і ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны ў 2022 годзе.

У 2023 годзе Беларусь зноў падала заяўку, але некаторыя краіны палічылі, што Беларусь не вядзе дастатковай навуковай працы ў Антарктыцы, каб прэтэндаваць на такі статус. Палітычная нестабільнасць і роля краіны ў вайне ва Украіне таксама паўплывалі на рашэнне не прысвойваць статус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі