Беларусь выходзіць з дамовы аб рэадмісіі: што гэта значыць?

Беларусь выходзіць з дамовы аб рэадмісіі: што гэта значыць?

МЗС Беларусі абвясціў, што наша краіна выходзіць з дамовы аб рэадмісіі, якую падпісала 8 студзеня 2020 года. Гэты дакумент прымаўся ў пакеце з дамовай аб спрашчэнні выдачы Шэнгенскіх віз для беларусаў. Праз нейкі час, калі былі выкананыя ўсе бюракратычныя працэдуры, "шэнгены" пачалі каштаваць для грамадзянаў Беларусі па 35 еўра, а выдаваць іх сталі на тэрмін да 5 гадоў.

Але гэта не галоўнае.

Згодна з дамовай аб рэадмісіі, Мінск павінен быў забяспечыць прыём на сваёй тэрыторыі сваіх грамадзянаў і іншаземцаў, якія траплялі ў ЕС праз Беларусь, калі яны "не адпавядалі ці перасталі адпавядаць крытэрам легальнасці". На тое, каб пабудаваць лагеры для бежанцаў Еўрасаюз абяцаў выдаткаваць Беларусі да 7 мільёнаў еўра.

Пасля таго, як удзел у пагадненні аб рэадмісіі будзе ануляваны, Мінск нават фармальна не будзе абавязаны прымаць назад сотні нелегальных мігрантаў, якія апошнімі месяцамі трапляюць з тэрыторыі Беларусі ў Літву і Польшчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі