Дошку савецкаму салдату вернуць да клуба “Dozari” праз некалькі дзён

Еўрарадыё знайшло людзей, якія знялі з будынка па праспекце Незалежнасці ў Мінску мемарыяльную дошку ў гонар героя Вялікай Айчыннай вайны Трыфана Лук’яновіча. Выявілася, што гэта сапраўды не клуб “Dozari”, уваход у які месціцца побач. Рэканструкцыяй будынку займаецца кампанія па ўпраўленні нерухомасцю “Залаты горад”. Якраз тут знаходзіцца яе офіс.

Кіруючы кампаніі “Залаты горад” Вадзім Клініцкі кажа Еўрарадыё, што працы па рамонце і пераносе мемарыяльнай дошкі каштуюць каля 3 тысяч долараў. А калі помнік не перанесці, атрымаецца няёмка: Лук’яновіч будзе ўказваць рукой на ўваход у кампанію!

Вадзім Клініцкі: “У нас ёсць праект-рэканструкцыі ўвахода — да 1980 года тут быў цэнтральны ўваход, кшталту як у будынка “Вечерний Минск”, гэта будынак-блізнюк. І мы год ўзгаднялі гэты ўваход, і ў межах гэтага нам дазволілі перанесці дошку на два метры да пешаходнай зоны. Высветлілася, што там перагнілі ўмацаванні. Перанос ніяк дошку не пагоршыць, а нават палепшыць. Бо калі побач з уваходам, гэта было б як помнік паказвае на ўваход. Помнік шмат для каго шмат што значыць, таму мы яго прыводзім ў парадак”.

Нагадаем, 24 верасня агенцтва “Interfax” сфатаграфавала, як побач з уваходам у мінскі начны клуб “Dozari” прыбіраюць мемарыяльную дошку ў гонар савецкага салдата Трыфана Лук’яновіча. У красавіку 1945 года ён вынес з лініі агня нямецкую дзяўчынку, але пры гэтым загінуў сам. Лук'яновіч — беларус, нарадзіўся пад Лагойскам. Зусім недалёка ў Мінску праходзіць уліца, названая ў яго гонар.

Фота: “Interfax”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі