Два гады ў Польшчу з Беларусі незаконна вывозілі калійныя ўгнаенні

Два гады ў Польшчу з Беларусі незаконна вывозілі калійныя ўгнаенні

Беларускія праваахоўнікі высвятляюць абставіны кантрабанды калійных угнаенняў з Беларусі ў Польшчу. Яна адбывалася ў 2010-2012 гадах. Група з сямі чалавек (яе кіраўніком быў 46-гадовы ўраджэнец Оршы) выкарыстоўвала падробленыя дакументы, паводле якіх транспартавалася не беларуская, а расійская прадукцыя (з "Уралкалія", "Сільвініта" і г. д.). У зламыснікаў былі рэквізіты шэрагу падкантрольных ім суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Як інфармуюць прэс-службы Следчага камітэта і МУС Беларусі, агулам кантрабандысты пераправілі ў Польшчу больш за 12,5 тон мінеральных угнаенняў вытворчасці "Беларуськалія", якія каштуюць каля 3,6 мільёнаў дэнамінаваных рублёў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Кантрабанда". Усім фігурантам справы выставілі абвінавачанне, яны знаходзяцца пад вартай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі