Хлебазавод: “Назва “Радзівілл” — фантазійная” (фота)

Запыт адносна памылкі (напісанне прозвішча “Радзівіл” з дзвюма “л” на канцы) накіраваў на сталічны Хлебазавод № 2 блогер Глеб Лабадзенка. Раней гэты хлеб называўся “Радзівілаўскі”, але потым з нейкай прычыны быў пераназваны ў “Радзівілл”. Па-польску і па-руску прозвішча нашых славутых князёў пішацца з дзвюма “л”, але паводле беларускіх правілаў — з адным.

З хлебазаводу прыйшоў нечаканы адказ за подпісам дырэктара Святаслава Адзіняева: “Назва хлеба “Радзівілл” з’яўляецца фантазійнай назвай, склад рэцэптуры ўзгоднены з ДУ “Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”.



“Безумоўна, гэта абсурднае тлумачэнне, каб апраўдаць прыкрую памылку — каментуе адказ Глеб Лабадзенка. — Бо на хлебе выяўлены герб роду Радзівілаў. Ці герб таксама “фантазійны”?..”.



Глеб адзначае, што падчас сваіх шматразовых за апошнія гады прыездаў у Беларусь нашчадкі роду Радзівілаў заўжды з удзячнасцю прымалі ў падарунак тады яшчэ “Радзівілаўскі” хлеб (на здымку) і не выказвалі ніякіх маёмасных прэтэнзій за выкарыстанне свайго прозвішча-брэнда.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі