Крэмль: Пуцін яшчэ не прыняў рашэння ўводзіць войскі ва Украіну

Савет Федэрацыі на экстраным паседжанні 1 сакавіка адзінагалосна ўхваліў зварот Уладзіміра Пуціна аб выкарыстанні Узброеных сіл Расіі на тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Крым. Але пры гэтым сам прэзідэнт Пуцін не прыняў рашэнне пра ўвод войскаў на ўкраінскую тэрыторыю, паведамляе крамлёўская прэс-служба.



Напярэдадні ўвечары Пуцін правёў тэлефонныя размовы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай і распавёў яму пра “наяўнасць рэальных пагрозаў жыццю і здароўю грамадзян Расіі і шматлікіх суайчыннікаў, якія знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі”.



Таксама расійскі лідар паразмаўляў з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і генсекам ААН Пан Гі Мунам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі