Крымскія сілавікі перайшлі на бок новай улады аўтаноміі
Пра гэта Інтэрфакс-Україна паведаміў са спасылкай на першага віцэ-прэм’ера Крыма Рустама Тэміргаліева.
“Усе ўзброеныя сілы Украіны, усе часткі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Крыма, блакаваныя, частка з іх абяззброеная і яшчэ значная частка сёння пераходзіць на бок крымчан”, — распавёў Тэміргаліеў журналістам.
Ён таксама дадаў, што падраздзяленні МНС, Служба бяспекі Украіны на тэрыторыі рэспублікі і яе спецыяльныя падраздзяленні таксама перайшлі ў падпарадкаванне крымскага ўраду.
Прадстаўнік ураду паўвыспы распавёў журналістам, што “крымскім татарам будуць прапанаваныя пасады ў прэзідыуме Вярхоўнай Рады Крыма”. Мясцовыя ўлады пры гэтым гатовая “ўзяць на сябе гарантыі фінансавання праграм уладкавання дэпартаваных грамадзян у раней нечуваным маштабе”. Вялікія сродкі плануецца выдзеліць для вырашэння праблем гэтай этнічнай супольнасці.
Таксама стала вядома, што кіраўнік крымскага ўраду Сяргей Аксёнаў і старшыня меджліса крымска-татарскага народу Рэфат Чубараў правядуць сустрэчу 3 сакавіка. Яны хочуць “канчаткова дамовіцца пра кампраміс паміж урадам і меджлісам, інфармуе Korrespondent.net