Лукашэнка: Ніякай інтэрвенцыі з тэрыторыі Беларусі ва Украіну не будзе

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не падтрымлівае ўварванне ва Украіну любых войскаў.

“Абсалютна не падтрымліваю ніякіх войскаў ва Украіне. Ні расійскіх, ні якіх-небудзь іншых. Тое, як падаецца канфлікт у расійскіх СМІ, ― гэта пасмешышча. Тое самае робіцца з боку ўкраінскіх СМІ ― ідзе інфармацыйная вайна. Уварванне якіх бы там ні было войскаў і наймітаў не падтрымліваю”.

Беларускі лідар яшчэ раз запэўніў, што Беларусь не стане ўдзельнічаць ва ўзброеным канфлікце ва Украіне:

“Ніколі з нашай тэрыторыі ніхто не будзе атакаваць Украіну, калі гэта не будзе супярэчыць нашым інтарэсам або калі Украіна сама нападзе на Беларусь. Але такога ніколі не будзе. Ніякай інтэрвенцыі з тэрыторыі Беларусі ва Украіну не будзе”.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі