Магілёўскія гандляркі выкарыстоўваюць сметніцы як прылаўкі (фотафакт)
Магілёўскія нелегальныя гандляркі прыстасаваліся выкладваць свой няхітры тавар вулічных сметніцах. Фотаздымкі зробленыя каля Цэнтральнага (Мінскага) рынка ў Магілёве.
Такім чынам у сметніц па асобным зборы смецця выявілася нечаканая дадатковая функцыя.
Як бачым, “свята месца пустым не бывае”. Учора і сёння на ім розныя людзі. Пакуль без адказу застаецца пытанне — хто тыя людзі, якія набываюць прадукты са сметніцы?
Фота: Магілёў Live