Пуцін: Меркель і Лукашэнка гатовыя пагаварыць адзін з адным

Пуцін: Меркель і Лукашэнка гатовыя пагаварыць адзін з адным

Ангела Меркель і Аляксандр Лукашэнка гатовыя пагаварыць адзін з адным наконт развязання мігранцкага крызісу. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю журналісту Паўлу Зарубіну, паведамляе Telegram-канал "Вести".

"Я так зразумеў, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і канцлер Меркель гатовыя адзін з адным пагаварыць. Спадзяюся, што гэта бліжэйшым часам адбудзецца. Гэта найбольш важна, таму што мігранты імкнуцца перш за ўсё ў Германію", — сказаў расійскі кіраўнік.

Як паведамлялася раней, апошнімі днямі Пуцін вёў тэлефонныя размовы як з Лукашэнкам, так і з Меркель. 

Пры гэтым кіраўнік Расіі абвінаваціў Захад у праблемах, якія прывялі да мігранцкага крызісу. "Што, гэта Беларусь з'яўляецца першаадкрывальнікам гэтых праблем, ці што? Не, гэта прычыны, якія былі створаныя самімі краінамі Захаду, у тым ліку еўрапейскімі краінамі. Яны носяць і палітычны, і ваенны, і эканамічны характар", — заявіў Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі