Пуцін падпісаў закон, які дазваляе яму яшчэ двойчы ісці на пасаду прэзідэнта
5 красавіка Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе яму яшчэ два разы балатавацца на прэзідэнцкую пасаду, піша "Новая газета".
Згодна з абноўленай Канстытуцыяй Расіі займаць прэзідэнцкае крэсла можна не больш за два разы. Але гэтая норма не распаўсюджваецца на Пуціна, бо ён быў прэзідэнтам да таго, як папраўкі да Канстытуцыі набылі моц.
Прапанова "абнуліць" папярэднія прэзідэнцкія тэрміны Пуціна прагучала год таму ад дэпутаткі Дзярждумы ад "Адзінай Расіі" Валянціны Церашковай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.