Расіяне рыхтуюць напад на частку ўкраінскіх ВМС у Севастопалі

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў актывіст партыі “УДАР” Дзмітрый Белацарковец. Ён пацвердзіў “Украінскай праўдзе”, што “рускія атакуюць 39 вучэбны атрад ВМС”.



Паводле Белацаркоўца, украінскага афіцэра-парламентарыя захапілі ў палон. У адным з будынкаў пачаўся пажар. Расійскі КамАЗ без апазнавальных знакаў уварваўся на тэрыторыю гарадка праз КПП для транспарту. Украінцы перагарадзілі ўезд да часткі БТР-ам і такім чынам адрэзалі расійскі КамАЗ ад асноўных сілаў, якія засталіся па-за перыметрам.



“Рускія за межамі гарадка выставілі аўтаматчыкаў і пагражаюць пачаць стральбу. З Камазу ніхто не вылазіць… На тэрыторыі чуваць, што нехта выпусціў аўтаматную чаргу”, — дадаў ён пасля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі