Расійскія вайскоўцы атакавалі з кулямётамі, украінцы адбіваліся дубінкамі
Адзін з украінскіх афіцэраў распавёў пра тое, што адбывалася ў вайсковай частцы № 2382 у Балаклаве.
Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы, якія блакавалі частку, уначы пайшлі на штурм з кулямётамі ў руках. Украінскія вайскоўцы, якія не мелі загаду адказваць адпаведна на агрэсію расіян, абаранялі частку з... дубінкамі і шчытамі ў руках. У выніку, расійскі спецназ захапіў частку, "паклаў на падлогу" ўкраінскіх жаўнераў і збіваў іх. Украінцам прапаноўвалі ўступіць у нейкае "крымскае войска", паведамляе espreso.tv.
Фота — УНІАН