СМІ: Расіяне вывозяць зброю з украінскіх вайсковых частак

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Україна са спасылкай на крыніцу ва украінскім Міністэрстве абароны. Паводле інфармацыі выдання, каля 21.20 1 сакавіка вайскоўцы Узброеных сіл Расіі вывезлі зброю і боепрыпасы з 727-й асобнай радыёлакацыйнай роты тактычнай групы “Крым”.



Спачатку ўзброеныя вайскоўцы праніклі на тэрыторыю ваеннай часткі і не праяўлялі агрэсіі. Аднак каля 20.30 у той жа дзень яны абвясцілі патрабаванне здаць зброю і ў выпадку адмовы пагражалі страляць.



У ноч на 2 сакавіка расіяне захапілі вучэбны цэнтр ВМС Украіны ў Севастопалі і вывозяць адтуль зброю. Апроч таго, на тэрыторыю Крыма прыбываюць невядомыя “парламентары”, якія прапануюць украінскім вайскоўцам скласці зброю і перайсці на бок “законнай улады Крыма”, абяцаюць годныя ўмовы службы і сацыяльную абарону, інфармуе Korrespondent.net

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі