СМІ: Расійскія войскі стаяць на мяжы з Украінай у раёне Харкаўшчыны
Да мяжы Расіі з Украінай у раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі РФ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна. У прыватнасці Цэнтральную ваенную акругу на мяжы з Украінай прадставяць падраздзяленні 2-й гвардзейскай Чырванасцяжнай арміі: 23-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада і 15-я асобная мотастралковая брыгада.
Гэтыя воінскія злучэнні пастаянна дыслакуюцца ў Самары. “Камандуючы акругай — генерал-палкоўнік Багданоўскі зараз знаходзіцца ў Казані, адкуль будзе каардынаваць высоўванне войскаў”, — паведамілі ў штабе Цэнтральнай ваеннай акругі.
Войскі з Самары ў Казань былі перакінутыя самалётамі Ан-12 падчас экстраных вучэнняў, абвешчаных Вярхоўным галоўнакамандуючым РФ Уладзімірам Пуціным.
Пракуратура ЦВА у высоўванні войскаў удзельнічаць не будзе, нагляд за выкананнем законнасці будуць ажыццяўляць ваенныя юрысты Паўднёвай ваеннай акругі.
Нагадаем, учора Уладзімір Пуцін унёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны. Такі парадак прадугледжвае Канстытуцыя РФ. Сенатары ўхвалілі зварот Пуціна аднагалосна.