Суседзі Беларусі пераходзяць на зімовы час у ноч на 27 кастрычніка

У Беларусі гадзіннікі не пераводзяць ужо больш за дзесяць гадоў / Shutterstock

У Беларусі гадзіннікі не пераводзяць ужо больш за дзесяць гадоў / Shutterstock

У апошнія выходныя кастрычніка, у ноч з 26 на 27 кастрычніка 2024 года суседзі Беларусі пераходзяць з летняга на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў у краінах ЕС і ва Украіне будуць пераведзеныя з 3:00 на 2:00. У Беларусі і Расіі час не зменіцца.

Розніца з Варшавай у Мінска з 27 кастрычніка будзе складаць 2 гадзіны, а з Вільняй і Кіевам — 1 гадзіну.

Пераводзяць гадзіннікі зімой для таго, каб рацыянальна выкарыстоўваць светлавы дзень. Праўда, многія еўрапейцы не падтрымліваюць пераход з аднаго часу на іншы — напрыклад, хацелі б адмовіцца ад гэтага большасць палякаў.

Беларусь адмовілася ад пераходу з летняга на зімовы час яшчэ 13 гадоў таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі