Турэцкая авіякампанія адмяніла чартары, якія лёталі з Ірака ў Мінск праз Стамбул

Tailwind Airlines пачала лётаць з Ірака ў Беларусь праз Стамбул 24 ліпеня / instagram.com/tailwindofficial​
Tailwind Airlines пачала лётаць з Ірака ў Беларусь праз Стамбул 24 ліпеня / instagram.com/tailwindofficial​

Турэцкая авіякампанія Tailwind Airlines адмяніла чартарныя рэйсы з Ірака ў Беларусь праз Стамбул, пра гэта перавозчык паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram.

Лётаць па гэтым маршруце турэцкая авіякампанія пачала 24 ліпеня. А 17 жніўня перавозчык паведаміў пра змену раскладу.

"Мы хацелі б праінфармаваць грамадскасць, што на мінулым тыдні мы спынілі чартарныя рэйсы Эрбіль у Мінск праз Стамбул, якія выконваліся ад імені тураператара", — гаворыцца ў паведамленні.

Раней, 7 жніўня, былі адмененыя ўсе рэйсы з Ірака ў Беларусь. Такое рашэнне прыняло іракскае Упраўленне грамадзянскай авіяцыі па распараджэнні ўрада краіны. У адмысловай заяве гаварылася, што ўсе іракскія перавозчыкі павінныя перастаць выконваць рэйсы ў Мінск "да далейшага паведамлення".

Актыўна лётаць з Багдада ў Мінск іракскія перавозчыкі пачалі ў апошнія некалькі месяцаў. Афіцыйныя асобы казалі, што гэта звязана з развіццём турызму. Адначасова ў сумежных з Беларуссю краінах — Літве, Латвіі і Польшчы — у разы ўзрасла колькасць нелегальных мігрантаў. Каля паловы затрыманых літоўскімі памежнікамі парушальнікаў мяжы, якія прыйшлі з Беларусі, былі выхадцамі з Ірака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі