У Мінску ўвялі масачны рэжым. Што будзе, калі маску не насіць

Маска — найлепшы сродак прафілактыкі / Eurada
Маска — найлепшы сродак прафілактыкі / Eurada

Масачны рэжым увялі ў Мінску 12 лістапада, такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Цяпер мінчане абавязаныя насіць маскі ў грамадскім транспарце, крамах, установах грамадскага харчавання і іншых грамадскіх памяшканнях.

Але пакараць за парушэнне масачнага рэжыму пакуль нельга. Пра гэта расказала галоўны санітарны ўрач Мінска Святлана Ярмак.

"Сёння рашэннем Мінгарвыканкама прыняты комплексны план па прафілактыцы грыпу і каранавіруснай інфекцыі, у якім прапісана, што кіраўнікі ўсіх формаў уласнасці, усіх аб'ектаў абавязаныя настойліва рэкамендаваць пры наведванні сваіх аб'ектаў насельніцтву выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы — маскі. У дадзеным выпадку гэта рэкамендацыя для кіраўнікоў суб'ектаў", — патлумачыла Ярмак, яе цытуе "Спутник".

То-бок чалавека за адсутнасць маскі пакараць нельга. Максімум яго могуць адмовіцца абслужыць. Пры гэтым у заканадаўстве прадугледжанае пакаранне за парушэнне масачнага рэжыму юрасобамі: калі прадавец або афіцыянт без маскі, то могуць даць сур'ёзны штраф: на самога супрацоўніка — да 30 базавых, на ІП — да 200 базавых, а на юрыдычную асобу — да 500 базавых.

Акрамя Мінска масачны рэжым ужо ўвялі ў Гомельскай вобласці і шэрагу раёнаў краіны.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі