Віктар Цярэшчанка трапіў у лякарню (фота)

Патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Віктар Цярэшчанка трапіў у лякарню. Ранкам 28 жніўня палітык і кіраўнік яго ініцыятыўнага штаба снедалі ў кавярні на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Раптам Цярэшчанку стала кепска.

“Пасля некалькіх глыткоў соку ў Віктара Іванавіча пачалі свярбець вочы, а яшчэ праз 5 хвілін ён проста змяніўся з твару ― апух і збялеў увесь”, ― распавёў кіраўнік штаба Цярэшчанкі Алег Несцяркоў.

Палітыку выклікалі “хуткую”. Па словах лекараў, прычына здарэння ў “алергічнай рэакцыі на нейкі кампанент”. Больш канкрэтна нешта казаць яны адмовіліся. Палітыка адвезлі ў 3-ю клінічную лякарню для здачы аналізаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі