Як “Марафон адзінства” стаў агітацыйнай кампаніяй рэжыму насуперак заканадаўству

Ганна Лукашэнка

Ганна Лукашэнка / sb.by

Нягледзячы на тое, што афіцыйна перадвыбарная агітацыя пачалася з 2025 года, сям’я Лукашэнкаў запусціла сваю кампанію нашмат раней за належны тэрмін. Галоўную ролю ў ёй выконвае Ганна Лукашэнка — генеральная прадзюсарка “Музычнай медыякампаніі” і нявестка Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта расказвае “Бюро” ў сваім новым расследаванні.

Як “Марафон адзінства” стаў агітацыйнай кампаніяй рэжыму насуперак заканадаўству
Улад Кабякоў / Instagram / "Бюро"

Ён здымае кантэнт пераважна для дзіцячай і моладзевай аўдыторыі, на “марафонах” носіць мерч Лукашэнкі, хадзіў на дзень народзінаў сына топ-менеджараў Віктара ШэйманаТаццяны і Сяргея Аношкаў. Што цікава, падчас пратэстаў 2020 года ён адкрыта суперажываў беларусам, але “пераабуўся” пасля нападу Расіі на Украіну.

Таксама журналісты заўважылі шэраг артыстаў з лэйбла Flagman music: Ангеліну Міхалёву (Анджыліша), Ульяну Сталярову (Улька Пулька) і Дзмітрыя Сіўчыка (Дзім Дзімыч).

Як “Марафон адзінства” стаў агітацыйнай кампаніяй рэжыму насуперак заканадаўству
Ульяна Сталярова (Улька Пулька), Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч), Улад Кабякоў і Ангеліна Міхалёва (Анджыліша) / Instagram / "Бюро"

Сярод гастралёраў былі заўважныя яшчэ “міс Гомель” Кацярына Пшэнцава ды барысаўчанка Кацярына Залынская (блогер-мама). 

Як “Марафон адзінства” стаў агітацыйнай кампаніяй рэжыму насуперак заканадаўству
Кацярына Залынская / Instagram / "Бюро"

У журналістаў “Бюро” атрымалася пагутарыць з некалькімі блогерамі, якія асвятлялі “Марафон адзінства”. Паводле іх, запрашэнне ўзяць удзел у агітацыі ім паступіла ад супрацоўнікаў “Музычнай медыякампаніі” праз сацыяльныя сеткі. Некаторых заўважылі яшчэ на згаданым форуме “БлогБай”.

“Апытаныя “Бюро” анлайн-інфлюэнсеры сцвярджаюць, што арганізатары не выстаўлялі патрабаванняў да кантэнту, але пазней у іх запытвалі статыстыку ахопаў. Акрамя таго, усе блогеры запэўнілі нашага журналіста, што яны не атрымлівалі ніякіх ганарараў за ўдзел у “Марафоне адзінства”. Пры гэтым “Музычная медыякампанія” ўзяла на сябе транспартныя расходы, а таксама расходы за размяшчэнне і харчаванне ўдзельнікаў”, — піша “Бюро”.


Хто за гэта плаціць?

Паводле эксперта па выбарах і аўтара праекта “Справа выбару” Аляксандра Шлыка, да якога звярнуліся журналісты, “Марафон адзінства” — гэта “абсалютная агітацыя”.

“Каб нейкі заклік існаваў, зусім не абавязкова яго выгукваць або фармуляваць наўпрост. У прынцыпе, тое, што забаронена ў заканадаўстве, — гэта мерапрыемствы, якія павінны прынесці выгаду аднаму канкрэтнаму кандыдату. Калі гэты кандыдат падсвечваецца ў выключна станоўчым ключы, калі траекторыя Беларусі за апошнія 25-30 гадоў паказаная як звязаная наўпрост з праўленнем аднаго канкрэтнага чалавека і таксама толькі ў выключна пазітыўным ключы — па-мойму, адказ на гэтае пытанне цалкам відавочны: [“Марафон адзінства”] гэта абсалютная агітацыя”, — лічыць Аляксандр Шлык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі