Беларус вёз з Расіі ў ЕС кантрабанду, замураваную ў бетон (відэа)

На літоўска-польскай мяжы затрымалі беларускага дальнабойніка з вялікай партыяй кантрабанды. Здарылася гэта ў пункце пропуску Будзіска.

Як інфармуе Euronews, беларус ехаў з грузам з Масквы. Больш за 185 тысяч пачкаў цыгарэт былі замураваныя ў бетон. Польскія мытнікі знайшлі кантрабанду толькі пасля таго, як "прасвяцілі" фуру рэнтгенам. 33-гадоваму кіроўцу можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі, адзначае Мытная служба Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі