Беларусы перахапілі бівень маманта, які везлі з Кіева ў Вільню (фота)
Кантрабанду выявілі ў аўтобусе на ўкраінска-беларускай мяжы ў пункце пропуску "Новая Гута".
У аўтобусе, які ехаў з Кіева ў Вільню, знайшлі часткі біўня маманта. У пункце пропуску "Новая Гута" на ўкраінска-беларускай мяжы была выяўленая кантрабанда.
Як інфармуе прэс-служба Гомельскай мытні, у багажным аддзяленні сярод асабістых рэчаў знайшлі часткі біўня маманта. Высветлілася, што іх перавозіў адзін з кіроўцаў аўтобуса. У Вільні ён павінен быў перадаць груз "незнаёмым асобам". За гэта мужчыне паабяцалі 50 долараў.
Увезены тавар, які можа быць культурнай каштоўнасцю, быў ацэнены на суму 6,6 млн рублёў, яго забралі. Прызначаная біялагічная экспертыза, якая мусіць пацвердзіць, што гэта сапраўды часткі біўня маманта.
Нагадаем, нядаўна супрацоўнікі Гомельскай мытні знайшлі пітонаў і змей у пасажырскім цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург".
Фота: kp.by