Беларусы знайшлі ў цягніку "Кішынёў — Санкт-Пецярбург" 56 кг сала

Пластыкавыя пакеты з 56 кілаграмамі сала знайшлі беларускія памежнікі разам з мытнікамі ў цягніку "Кішынёў — Санкт-Пецярбург" (у пункце пропуску "Славечна"). Кантрабанда была схаваная сярод матрацаў на багажнай паліцы. 49-гадовы праваднік з Малдовы не змог патлумачыць, адкуль у вагоне з'явілася сала. Яго гаспадар так і не знайшоўся, таму гэты тавар забралі мытнікі, інфармуе Гомельская памежная група.

БЕЛТА адзначае, што кантрабанднае сала было ацэнена на суму 5,6 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі