Брэстаўчанін перавозіў кантрабанднае мяса ў газавым балоне

Незвычайную схованку ў аўтамабілі знайшлі памежнікі ў пункце пропуску "Пясчатка". З Польшчы на Opel Omega вяртаўся 21-гадовы кіроўца. Хлопец заявіў, што ў яго няма тавараў, якія трэба дэклараваць. Аднак мытнікі разам з памежнікамі вырашылі агледзець аўтамабіль. 

Яны знялі газавы балон з багажніка аўтамабіля, і выявілася, што звадкаванага газа ў балоне няма, інфармуе БЕЛТА. Замест яго балон быў да верху запоўнены сырым мясам. Антысанітарныя ўмовы, у якіх перавозілі мяса, кіроўцу не бянтэжылі.

Памежнікі канфіскавалі і кантрабанднае мяса, і аўтамабіль. На кіроўцу мытня пачала адміністрацыйную справу. 

Фота — giftbaskettime.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі