Гомельская мытня канфіскавала сыр з Расіі на 346 млн рублёў
Перавозчык не меў дакументаў, якія пацвярджалі б якасць і бяспеку прадукцыі.
Гомельскія мытнікі канфіскавалі партыю плаўленых сыроў, якія везлі з Расіі без дакументаў аб якасці. Кошт канфіскаванага тавару склаў больш за 346 млн рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Мытнікі спынілі аўтамабіль DAF з паўпрычэпам каля населенага пункта Селішча Добрушскага раёна. У ім быў сыр агульнай вагой каля 5,7 т. Сярод пададзеных кіроўцам дакументаў не было, якія пацвярджалі б якасць і бяспеку прадукцыі.
Дарэчы, гэта не першы канфіскат прадуктовых тавараў гомельскімі мытнікамі. Нядаўна у тым самым Добрушскім раёне супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі спынілі аўтамабіль МАН, які ехаў з Расіі ў Беларусь з мукой. Праверка выявіла парушэнні ў забеспячэнні якасці і бяспекі прадукцыі. Муку агульнай вагой 6,8 т на суму 17 млн рублёў канфіскавалі.
Фота — tseed.ru