Каля ўкраінскай мяжы знайшлі хованку са свінымі тушамі
Агульны кошт мяса ацэньваецца прыкладна ў 60 мільёнаў рублёў.
17 лістапада беларускія памежнікі ў Маларыцкім раёне знайшлі хованку з мясам. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, там было 11 туш вагой больш за паўтоны.
Памежнікі канфіскавалі мяса коштам 60,5 млн рублёў і перадалі яго супрацоўнікам падатковай інспекцыі. Гаспадара хованкі не выявілі.
Па словах памежнікаў, "мясная кантрабанда" апошнім часам актывізавалася.
Ілюстрацыйнае фота — meatinfo.ru