Кобрынец вёз у Беларусь кантрабандай 1 тону ўкраінскага сала

Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося 30 кастрычніка. Брэсцкія памежнікі ў супрацы з міліцыяй і падаткавікамі затрымалі кобрынца, бо перад гэтым атрымалі аператыўную інфармацыю. Дакументаў, якія пацвярджалі б легальнасць набыцця сала, кіроўца паказаць не змог. Па яго словах, незнаёмыя людзі папрасілі яго перавезці тавар у Кобрын. 

Папярэдні кошт партыі склаў 63 млн руб. Падаткавікі канфіскавалі сала. Вядзецца разбіральніцтва. 

Праваахоўнікі мяркуюць, што партыя сала была ўвезеная з тэрыторыі Украіны для далейшага продажу ў Беларусі. 

Фота — bezvreda.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі