Пад Оршай міліцыя затрымала партыю нелегальнай кавы

Уначы 4 снежня супрацоўнікі ДАІ і службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі аршанскай міліцыі затрымалі на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расіі аўтамашыну "Івека". За рулём быў 26-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Мінска.

Кіроўца перавозіў з тэрыторыі Расіі 180 упаковак кавы на суму 31 млн рублёў, паведамляе БелаПАН. Пры гэтым дакументаў на тавар у яго не было, беларускай маркіроўкі на ўпакоўках таксама не было. Міліцыянты канфіскавалі груз.

Фота — oformi.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі