Польскі кіроўца вёз кантрабандай у Беларусь буйную партыю вяндліны (фота)
Агульная маса кантрабанды ў тайніку склала 351 кг.
Вялікую партыю кантрабанднай вяндліны выявілі брэсцкія памежнікі ў польскім турыстычным аўтобусе, які ехаў у Беларусь. Як паведамляе БЕЛТА, аўтобус рэйсам Бяла-Падляска—Брэст пад кіраваннем 29-гадовага паляка праходзіў афармленне ў аўтадарожным пункце пропуску "Брэст".
Памежнікі накіравалі аўтобус у бокс для спецыяльнага дагляду. Там яны выявілі тайнік паміж дзвярыма кіроўцы і пярэднім колам. У тайніку былі вяндліна ў вакуумных упакоўках. Таксама кантрабанднае мяса знайшлі і ў нішы крыла задняга кола. Агульная вага канфіскаванай вяндліны склала 351 кг.
Мытнікі канфіскавалі вяндліну і затрымалі аўтобус як сродак кантрабанды. Папярэдняя сума кантрабанднага мяса і аўтобуса ўдакладняюцца.
Фота — virtual.brest.by