Расіянін вёз праз Беларусь у Польшчу 600 патронаў
Кантрабанду ён схаваў у відэамагнітафон.
Польскія памежнікі ў пункце пропуску "Баброўнікі" на мяжы з Беларуссю звярнулі ўвагу на грамадзяніна Расіі. Ён падаўся ім падазроным, і яго адправілі на дадатковы кантроль.
Мужчына чачэнскай нацыянальнасці з расійскім пашпартам ехаў рэйсавым аўтобусам "Мінск — Варшава". Беларускую мяжу ён прайшоў, а польскія памежнікі звярнулі ўвагу на вялікую колькасць пячатак з міжнародных аэрапортаў у пашпарце расіяніна. Пры дадатковым кантролі ў мужчыны выявілі 600 патронаў ва ўпакоўках і без. Як паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў, кантрабандыст схаваў патроны ў відэамагнітафон.
Парушальніка затрымалі. Суд у Беластоку пастанавіў арыштаваць яго на тры месяцы. Увогуле ж за парушэнне закону расіяніну пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — podlaski.strazgraniczna.pl