Што такое COVID-сертыфікаты ЕС і ці змогуць іх атрымаць беларусы

COVID-сертыфікаты / DW
COVID-сертыфікаты / DW

З 1 ліпеня ў Еўрасаюзе і краінах Шэнгена пачалі дзейнічаць лічбавыя COVID-сертыфікаты. Іх мэта, піша DW, — палегчыць паездкі ва ўмовах пандэміі, перш за ўсё ў сезон летніх адпачынкаў.

Сертыфікаты будуць бясплатнымі, лічбавымі або папяровымі, і трох відаў: якія пацвярджаюць вакцынацыю ад каранавіруса, негатыўны тэст або выздараўленне пасля перанесенай хваробы. Тыя, хто заразіўся каранавірусам, змогуць атрымаць сертыфікат мінімум праз 11 дзён пасля станоўчага ПЦР-тэсту. Дзейнічаць такі дакумент будзе 180 дзён. Тэсты на антыцелы пакуль не з'яўляюцца падставай для выдачы сертыфікатаў.

Беларусы таксама змогуць атрымаць такі дакумент, толькі для гэтага ім трэба заехаць у адну з краін ЕС і папрасіць пра яго выдачу.

У кожнай краіне COVID-сертыфікаты выдаюць у розных месцах — у цэнтрах вакцынацыі або медычных кабінетах. Напрыклад, у Германіі пасведчанні можна атрымаць таксама ў аптэках.

ЕС пакуль прызнае толькі 4 вакцыны: BioNTech/Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Johnson&Johnson. Яшчэ там могуць прызнаваць вакцыны, рэкамендаваныя СААЗ — індыйскі аналаг AstraZeneca Covishield, кітайскія Sinopharm і Sinovac. "Сутник V" у гэты спіс пакуль не ўваходзіць, але сертыфікат на яго можна таксама атрымаць — у краінах, дзе яго выкарыстоўваюць. Пры гэтым кожная краіна ЕС сама вырашае, прызнаваць такі сертыфікат або нет.

Наяўнасць COVID-сертыфіката не з'яўляецца дазволам для паездак па Еўропе, але можа адыграць сваю ролю. Усё залежыць ад правілаў у кожнай асобна ўзятай краіне ці рэгіёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі